У Гданьску абвесьцілі пераможцаў 15-й літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца, якую ўручаюць за лепшую празаічную кнігу мінулага году. Галоўны прыз атрымаў Аляксандар Касьцюковіч за кнігу «Лірнік», паведаміў Telegram-канал прэміі. Фармулёўка рашэньня журы: «за высокае майстэрства валод_ньня_ словам і глыбокую эмпатыю» (пераклад).
Першае і другое месцы журы прысудзіла творам, якія ўдзельнічалі ў конкурсе ў зашыфраваным выглядзе. Зь меркаваньняў бясьпекі сапраўдныя імёны аўтараў і назвы гэтых кніг пакуль публічна не абвяшчаюцца.
Цырымонія прайшла 7 лістапада. Трансьляцыя падзей вакол яе пачалася а 14:00, самой цырымоніі — а 19:00. У праграме былі сустрэчы з удзельнікамі шорт-лісту Аляксандрам Карнавухам, Дзянісам Трусавым і Арцёмам Шуканавым, а таксама дыскусія пра жанчын у літаратуры. У ёй удзельнічалі Тацьцяна Недбай, Тоні Лашдэн, Валерыя Ваўкагонава, Валянціна Андрэева і Ганна Янкута. Кніжны кірмаш перад вечаровымі ўрачыстасьцямі пачаўся а 12:00.
Прэмію заснавалі 28 сьнежня 2011 году. Ляўрэатам прэміі 2023 году, як паведамляюць беларускія СМІ, стала Ганна Кандрацюк з Падляшша.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…