Пастаянны прадстаўнік Польшчы пры ААН Кшыштаф Шчэрскі сышоў у адстаўку. Пра гэта заявіў Мацей Вевюр. Дыплямат пакіне пасаду ў лістападзе.
Шчэрскі сам папрасіў скараціць тэрмін сваёй дыпляматычнай місіі ў ААН. Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі задаволіў просьбу: місія завершыцца ў канцы бягучага месяца. Пра адстаўку паведаміла і польскае выданьне wydarzenia.interia.pl.
Прычыны свайго рашэньня Шчэрскі не растлумачыў. Сікорскі абвінавачвае прэзыдэнта Караля Навроцкага ў тым, што той прымушае паслоў адмаўляцца ад працягу працы.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…