Палітыка Міжнародныя адносіны

Пяскоў: у Крамлі не ведаюць падрабязнасьцяў анансаванага Трампам пагадненьня па Ўкраіне

Прэс-сакратар Пуціна заявіў, што спэцыяльны прадстаўнік Кірыл Дзьмітрыеў яшчэ не вярнуўся зь ЗША і не дакладаў пра вынікі сустрэчы з Трампам. Масква, паводле Пяскова, не атрымлівала ад эўрапейцаў прапановаў наконт архітэктуры бясьпекі.

Пяскоў: у Крамлі не ведаюць падрабязнасьцяў анансаванага Трампам пагадненьня па Ўкраіне

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў заявіў, што ў Крамлі не ведаюць дэталяў маштабнага пагадненьня па завяршэньні вайны ва Ўкраіне, якое анансаваў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. Паводле яго слоў, Масква на цяперашні момант не мае дэталяў зьдзелкі па Ўкраіне і Эўропе.

Пяскоў паведаміў, што спэцыяльны прадстаўнік Уладзімера Пуціна Кірыл Дзьмітрыеў пакуль не вярнуўся зь ЗША і яшчэ не дакладаў пра вынікі сустрэчы з Трампам.

Крамлю, паводле слоў Пяскова, таксама кідаецца ў вочы зацяжная нерашучасьць эўрапейцаў і тое, што яны не гатовыя да дыялёгу з Расеяй. Ён патлумачыў, што эўрапейцы пакуль не могуць вызначыцца, хто можа гаварыць ад іх імя.

Пяскоў таксама заявіў, што Расея не атрымлівала ад эўрапейцаў ніякіх прапановаў па абмеркаваньні агульнай архітэктуры бясьпекі. На яго думку, размовы пра ўзаемнае забесьпячэньне бясьпекі Расеі і Ўкраіны немагчымыя без удзелу эўрапейцаў.

У лістападзе 2025 года Трамп ухваліў плян з 28 пунктаў па ўсталяваньні міру паміж Расеяй і Ўкраінай. Яшчэ ў траўні 2025 года Пуцін вылучыў ідэю наўпростых перамоваў без папярэдніх умоваў, і ў Стамбуле стартавалі першыя зь вясны 2022 года наўпростыя перамовы паміж дэлегацыямі Ўкраіны і Расеі.

Каментары