Палітыка Міжнародныя адносіны

Трамп заявіў, што Кіеў праявіў непавагу да Масквы на сустрэчы Пуціна і Зяленскага ў 2019 годзе

У інтэрвію журналісту Росу Даўтэту прэзыдэнт ЗША адмовіўся сказаць, каму давярае больш — Пуціну ці Зяленскаму. Ён таксама заявіў, што вайна скончыцца хутка і толькі дзякуючы яму.

Дональд Трамп, Уладзімер Зяленскі і Уладзімер Пуцін — Трамп заявіў, што Кіеў праявіў непавагу да Масквы на сустрэчы Пуціна і Зяленскага ў 2019 годзе
На ілюстрацыі: Дональд Трамп, Уладзімер Зяленскі і Уладзімер Пуцін

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што падчас першай сустрэчы Уладзімера Пуціна і Ўладзімера Зяленскага ў 2019 годзе да Расеі праявілі вялікую непавагу. Пра гэта ён сказаў у інтэрвію журналісту Росу Даўтэту. Пуцін і Зяленскі бачыліся тады на саміце ў «нармандзкім фармаце» ў Парыжы.

Журналіст спытаўся, ці можна зразумець Зяленскага. Трамп адказаў: «Ну, так і ёсьць. Але падчас іх першай сустрэчы да Расеі праявілі вялікую непавагу. Таму я нічога не буду казаць». Якія іменна дзеяньні ўкраінскага боку ён меў на ўвазе, ён не ўдакладніў.

Адказваць на пытаньне, каму ён больш давярае — Пуціну ці Зяленскаму, Трамп адмовіўся. Паводле яго слоў, з абодвума ў яго добрыя адносіны. Ён выказаў упэўненасьць, што вайна скончыцца хутка, і дадаў: «адзінай прычынай, празь якую яна скончыцца, буду я».

Каментары