Палітыка Улады

Сын міністра ўнутраных спраў Кубракова ўзначаліў Цэнтральнае РУУС Менску

Маёр міліцыі Уладзімір Кубракоў, якому 32 гады, раней быў намесьнікам начальніка гэтага ўпраўленьня. Пра прызначэньне паведаміла менская міліцыя.

Іван Кубракоў — Сын міністра ўнутраных спраў Кубракова ўзначаліў Цэнтральнае РУУС Менску
На ілюстрацыі: Іван Кубракоў

Уладзімір Кубракоў прызначаны начальнікам Цэнтральнага РУУС Менску. Пра гэта менская міліцыя паведаміла 29 кастрычніка ў сваім Telegram-канале.

Новым начальнікам упраўленьня стаў маёр міліцыі Уладзімір Кубракоў. Да прызначэньня ён быў намесьнікам начальніка Цэнтральнага РУУС.

Раней ён таксама ўзначальваў у гэтым упраўленьні крымінальную міліцыю.

Уладзімір Кубракоў — сын міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова. Новаму начальніку РУУС 32 гады.

У кастрычніку 2020 году Аляксандар Лукашэнка прызначыў генэрал-маёра міліцыі Івана Кубракова міністрам унутраных спраў. Да гэтага той узначальваў Галоўнае ўпраўленьне ўнутраных спраў Менскага гарвыканкаму.

Недзяржаўныя беларускія выданьні называюць міністра датычным да масавых рэпрэсій супраць удзельнікаў мірных пратэстаў.

Каментары