Гісторыя Архівы

Беларусы ў Маскве

У Маскве жыве каля 30 тысяч выхадцаў з Беларусі, і многія з іх — былыя эмігранты з Амэрыкі, што вярнуліся пасьля вайны. Яны заснавалі майстэрню і цікавяцца беларускімі кнігамі і газэтамі.

Беларусы ў Маскве

Рабочыя „Масквашвея“ амаль ня ўсе выхадцы з Беларусі. Большая іх частка рээмігранты з Амэрыкі, куды яны да вайны прымушаны былі выехаць хто дзеля палітычных справаў, хто — шукаць лепшай працы.

У 17 годзе іх каля 1000 вярнулася ў Расею. Яны засталіся ў Маскве і заснавалі майстэрню, цяперашні „Масквашвей“.

З іх каля 300 чалавек жывуць у Доме Камуны.

Большасьць іх з вёсак Горадзеншчыны, Віленшчыны і Меншчыны. Яны цікавяцца ўсім тым, што робіцца на Беларусі, пытаюцца, дзе можна знайсьці беларускую кніжку і газэтку.

Згодна з статыстыкай, у Маскве жыве каля 30,000 выхадцаў з Беларусі.

Каментары