Гісторыя Архівы

Да паразуменьня Францыі з С.С.Р.Р.

Парыжская прэса паведамляе, што прэм’ер Эрыо рыхтуе аднаўленьне зносінаў з Савецкім Саюзам. Англійскія газэты называюць два варыянты вырашэньня «расейскага пытаньня».

Да паразуменьня Францыі з С.С.Р.Р.

Як падае парыжская газэта „Матэн“, Эрыо прыгатаўляецца да аднаўленьня зносінаў з С.С.Р.Р., збіраючы нарады з коламі, заінтарасованымі ў расейскіх справах. Эрыо, відаць, мае зрабіць тое самае, што зрабіў Мак-Дональд: скліча расейска-французскую ўрадовую канфэрэнцыю і дазволіць французскім царскім ліхвярам—фінансістам дыктаваць праз яе радавым рэспублікам свае варунькі.

Англійскія газэты пішуць, што ўрад Мак-Дональда мае два праекты „разьвязаньня расейскага пытаньня“… 1. Скліканьне Канфэрэнцыі Трох, г. зн. Англіі, Францыі і Расеі,—ці 2, папярэдняе паразуменьне саюзных дзяржаваў паміж сабой, а пасьля — скліканьне расейска-міжсаюзнай канфэрэнцыі…

Каментары