Гісторыя Архівы

План п. Эрыо

Мак-Дональд, паводле французкіх газэтаў, пагадзіўся на ўсе гарантыі, якіх дамагаўся Эрыо: кантроль над Нямеччынай, захоп мастоў праз Рэйн і агульны пакт узаемнай абароны сяброў Антанты.

План п. Эрыо

Французскія газэты падаюць той плян, які павёз прэм‘ер Эрыо ў Англію, і на які зусім згадзіўся Мак-Дональд, заявіўшы, што „не патрабуе ад п. Эрыо ніякіх ахвяраў“. Усе „гарантыі“, якіх дамагаўся Эрыо ад Англіі, былі прыняты Мак-Дональдам. Плян Эрыо абнімае—1) гарантыі правядзеньня пастанаўленьняў экспэртаў; 2) гарантыі гаспадарчыя і 3) гарантыі ваеннай бясьпечнасьці Францыі.

Эрыо трэбуе, каб цалком быў захаваны ваенны кантроль над Нямеччынай, пакінуты ў французскіх руках усе масты праз Рэйн і галоўныя стратэгічныя вузлы чыгунак акупаваных абшараў, ды каб Англія тое самае зрабіла на акупаваным яе войскам абшары, пакуль кантроль над гэтымі абшарамі ня будзе аддады Лізе Народаў… Апрача гэтага, плян Эрыо прадбачыць утварэньне агульнага пакту ўзаемнай абароны паміж Францыяй, Англіяй, Бэльгіяй, Італіяй, Чэхаславакіяй і Польшчай…

Каментары