Гісторыя Архівы

Экспарт беларускіх тавараў

Беларускае гандлёвае ўпраўленьне актыўна наладжвае вываз яек: ужо пайшоў трэці вагон у Рыгу, плянуецца склад у Оршы. Таксама ў Польшчу пайшла партыя конскага воласу і шчацінінага пуху.

Экспарт беларускіх тавараў

Бел. Упр. Дзяржаўнага Гандлю цяпер асаблівую ўвагу зьвяртае на разьвіцьцё экспорту яек.

Упраўленьнем устаноўлена сувязь з усімі загранічнымі гандлёвымі прадстаўніцтвамі, куды маюць быць адпраўлены яйкі.

Гэтымі днямі Бел. Упр. Дз. Гандлю адпраўлены ў Рыгу 3-ці вагон яек.

Прымаюцца крокі да адчыненьня ў Оршы цантральнага складу яек, якія будуць перавозіцца па ліні Унеча—Магілёў.

За апошнія дні ў Польшчу адпраўлена каля 400 пудоў конскага воласу і каля 300 пудоў шчацінінага пуху.

Каментары