Гісторыя Архівы

Напад на беларускіх паслоў

У Пружанах асаднікі закідалі каменьнем беларускіх паслоў, што прыехалі ўчыніць справаздачу. Дайшло да бойкі, паслы засталіся цэлымі, а староста, паводле слоў, ведаў пра напад загадзя.

Напад на беларускіх паслоў

26 траўня сёл. г. беларускія паслы Ярэміч, Рагуля і Валошын зьявіліся ў Пружаны, Гродзенскай губ., каб зрабіць справаздачу з пасольскай працы сваім выбарцам. Аб прыезьдзе паслоў народ ужо ведаў, дык і сабралася яго некулькі тысячаў. На сход зьявілася цэлае множства асаднікаў аж з трох суседніх паветаў: з Косаўскага, Кобрынскага і Драгічынскага.

Падчас першай прамовы асаднікі ў паслоў пачалі кідаць каменьнямі. Народ кінуўся на гэтых бандытаў. Пачалася барацьба. З аднэй стараны і з другой ёсьць паранены. Паслы асталіся цэлымі.

Асадніцкая банда была арганізавана зараней, а староста, як сам сказаў пасьля паслом, аб гэтым ведаў за некулькі гадзін прад іх выступленьнем.

Гэтак панує на нашых землях польская адміністрацыя пры помачы польскіх асаднікаў.

Каментары