Гісторыя Архівы

Інстытут Беларускае культуры

Сябры агранамічнае сэкцыі Інбелькульту абмеркавалі даклад пра сельскую гаспадарку Беларусі да 1917 году і падзел краіны на шэсьць раёнаў. Лясьнічы Троська прадставіў праект беларускае тэрміналёгіі лясной справы.

Інстытут Беларускае культуры

У агранамічнай сэкцыі Інбелькульту адбыўся сход сяброў, на якім сэкратар сел.-гасп. сэкцыі Дзяржпляну Бонч-Асмалоўскі зрабіў даклад на тэму: „Палажэньне сельскае гаспадаркі на Беларусі па ведамасцях 1917 г.“.

Дакладчык акуратна выявіў падзел Беларусі ў пашыраных межах на 6 сельска гаспадарчых раёнаў: 1) Палескі (экстэнсыўнай гадоўлі жывёлы), 2) Паўднёва Ўсходні (грачана-бульбяны), 3) Паўночна-Магілёўскі (інтэнсыўнага земляробства), 4) Слуцкі (земляробства), 5) Паўночна Менскі (3-х палёвы) і 6) Віцебскі (льнаводны і травапольны з разьвітай малочнай гаспадаркай).

У спрэчках па дакладу прымалі ўдзел—А. Смоліч, Я. Пятровіч, Я. Дыла, Е. Трахімаў і Х. Тарэшчанка.

Лясьнічы Парыцкага лясьніцтва, Бабруйскага павету, Я. Троська прадставіў у Інбелькульт праэкт беларускай тэрміналёгіі па лясной гаспадарцы і лесагадоўлі. Праэкт абхоплівае сабой 2 з паловай тысячы слоў, сабраных ім на працягу часу сваёй працы ў Бабруйшчыне.

Гэта праца мае быць у хуткім часе прарэдагавана спэцыяльнай камісіяй Інбелкульту і выпушчана ў сьвет.

Каментары