Гісторыя Архівы

Што гэта значыць

Савецкая газэта паведаміла, што 2000 беларускіх сялян перасяляюць у Саратаўскую губэрню. Аўтар здзіўляецца: няўжо ў Радавай Беларусі ня стала зямлі і людзям трэба шукаць яе ў Расеі.

Што гэта значыць

У нумары „Сав. Беларусі“ з 8 чэрвеня, які да нас дайшоў, надрукавана гэткая заметка:

НК Земляробства, на падставе дазволу НКЗ РСФСР, даручана прыступіць да працы па перасяленьню ў Саратаўскую губ. 1500 сялян з Магілеўскага і 500 сялян з Рагачоўскага паветаў.

Даволі дзіўна чытаць гэта: няўжо-ж у Радавай Беларусі для беларускіх сялян нехватае зямлі, і ім прыходзіцца шукаць яе у Маскоўшчыне?!

Каментары