паслоў з Беларускага Клюбу да пана Міністра Справядлівасьці ў справе безадкладнага звальненьня з віленскага вастрогу арыштаваных, якія катаваньнем былі прымушаны да падпісаньня абвінавачываючых іх пратаколаў.
Пасьля заняцьця Польшчай Беларускіх зямель беларуская, літоўская і украінская інтэлігенцыя, рамесьнікі і сяляне церпяць нялюдзкія перасьледаваньні з боку урадовае ўлады. Перасьледаваньне гэнае пайшло так далёка, што за самы факт прыналежнасьці да няпольскае нацыянальнасьці дзяржаўная паліцыя накладае сваю руку на найсьвяцейшая права культурных народаў—на асабістую свабоду.
Дык вось, беларусаў, літвіноў, украінцаў і інш., якія дамагаюцца ад польскае ўлады сваіх правоў, гвалчаных на кожным кроку,—паліцыя арыштоўве, нялюдзка катуе іх, робіць фальшывыя пратаколы і прымушае арыштаваных, часта ўжо ў стане бязпрытомнасьці, падпісываць іх. Уложаныя гэтак абвіненьні перасылаюцца сьледчаму судзьдзі, а арыштаваныя—ў вастрог. Сьледчы судзьдзя вядзе сьледзтва аб быццам-то абвінавачаных у нейкай дзяржаўнай здрадзе ў працягу 1—2 гадоў, прымушаючы гэтак бязьвінных людзей адбываць кару за ілжывыя абвінавачаньні паліцыяй.
Дзеля доказу гэтага падаем наступныя факты:
У месяцы сакавіку г. г. адвакат С. Міцкевіч, як судовы абаронца, прыбыў у вастрог у Вільні, каб пабачыцца з літвінамі: Умбрасам, Жэмайтісам, Тіунэлісам, Пагуляй і Тамулевічам, вінавачанымі ў палітычных праступках. Усе вінавачаныя паводле арт. 111 К. К., якіх дапрашываў адвакат кожнага асобна, заявілі, што прызналіся ца віны пад прынукай і пад уплывам катаваньня, якое мела месца ў палітычнай паліцыі: 1) Антон Умбрас, вучань літоўскае гімназіі, заявіў, што быў біты ў пяты рэзінай і па твару ў палітычнай паліцыі; 2) Ян Кумпа, вучань вучыцельскае сэмінарыі, быў біты Кудзэвічам і ягоным памоцнікам Бобрам рэзінай па сьпіне і па пятах; пасьля білі яго ззаду па шы і па твару, ды нязвычайна балючым спосабам рвалі валасы на галаве; 3) Язэп Тіунэліс заявіў, што яго, зьвязаўшы, білі палкай, прасоўвалі паміж ног і паміж пальцаў патроны, пасьля білі рэзінай у пяты; 4) Мечыслаў Жэмайтіс заявіў, што ў палітычнай паліцыі яго білі асьпірант Рудзевіч, другі—аспаваты блянды і трэці—брунэт. Білі яго ў габінэце, адумысьлова прырыхтаваным, па твару, білі рэзінай па сьпіне, зьвязалі рукі, паміж кален уткнулі палку, білі рэзінай у пяты. А Рудзевіч біў найбольш па твару; 5) Францішк Тамулевіч заявіў, што яго білі ў палітычнай паліцыі 5 f. па твару, зьвязалі рукі і ногі, уткнулі палку паміж ног і білі рэзінай у пяты. Адзін з пералічаных паказаў, што на гэтае катаваньне палітычнай паліцыяй падаў на рукі вастрожнае адміністрацыі адпаведную жалабу, але яе ў яго на вачох парвалі.
Падаючы факты нялюдзкага перасьледаваньня польскае люднасьці паліцыяй у Польшчы, інтэрпэлянты пытаюцца ў Пана Міністра: 1) ці маніцца ўразжа ўняважніць усе абвініцельныя акты, уложаныя на падставе паліцэйскіх пратаколаў, падпісаных пад прымусам нялюдзкага катаваньня, і звольніць з вастрогу арыштаваных? 2) ці маніцца ўразжа выдаць судовай уладзе вывядоўцаў і паліцэйскіх, якія ўчынілі злачынствы, катуючы арыштаваных і ўкладаючы фальшывыя акты абвінавачаньня?
Варшава, 18 чэрвеня 1924 г.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…