паслоў з Беларускага Клюбу да п. міністра зямельных рэформ у справе недапушчэньня вёскі Падкасове, Нягневіцкае гміны, Навагрэдзкага пав., да карыстаньня 32 гэкт. зямлі пад назовам „Прэсьлічка“.
Сяляне вёскі Падкасове, Нягневіцкае гміны, Навагрэдзкага пав., як малазямельныя, здаўна карысталіся 32 гэктарамі зямлі пад назовам „Прэсьлічка“, сумежнае з іх землямі і прыналежнае да фальварку „Марысіно“. Памянёная зямля прадстаўляла ядыную падпору ў сельскім гаспадарстве вёскі, якая ня мае ў дастатачнай меры надзельнае зямлі. Пасьля пераходу фальварку „Марысіно“ на ўласнасьць дзяржавы, сялянам адмоўлена ў карыстаньні памянёнай зямлёй, затое яна аддадзена ў арэнду другім. Усе спробы жыхараў вёскі Падкасове ў справе далейшага ўжыткаваньня імі гэных 32 гэктараў зямлі асталіся ў п. Земскага камісара ў Навагрэдку бяз ніякага воткліку; зямля аддадзена да ўжыткаваньня немясцовым людзям; а іменна: Пісьляку з Віленшчыны, Дубавіку — шофэру п. ваяводы і І. Кеду.
Вышэйшы факт сьведчыць аб тым, што земскія ўрады гаспадараць паводле сваёй самаволі тымі землямі, якія перайшлі па ўласнасьць дзяржавы, і што зусім не ўважаюць на мясцовыя варункі і дасюлешнюю практыку. Найбольш церпіць ад гэтага мясцовае насяленьне, якое гэтак сыстэматычна пазбаўляецца зямлі, выраблянае ў працягу вякоў.
Дзеля вышэйшага ніжэйпадпісаныя пытаюцца ў пана міністра:
1) Ці маніцца ён аддаць дзеля далейшага ўжыткаваньня сялянам вёскі Падкасове зямлю пад назовам „Прэсьлічка“?
Варшава, дня 27 мая 1924 г.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…