Ня ведаю, як дзе, але ў нашым мястэчку, што тыдзень, то трэба плаціць падаткі, то „дахадовы“, то „прамысловы“, то „маёнтковы“, і ўсё гэта трэба ўзяць з гандлю, а таргаваць цяпер—ня дай Божа. Калі што купіш для прадажы ці на рынку, ці ў краме, то на гэта трэба ўзяць рахунак і паводле рахунку можна зарабіць толькі 10 проц., а на падаткі трэба выдаць 30 проц. Найбольшыя падаткі, як я замеціў, пакладаюць на жыдоў і на праваслаўных. А што робіцца на рынку, дык аж сьмех бярэ. Грошы „в'яздовыя“ і „мяйсцовыя“ паручана выбіраць Глыбоцкаму мешчаніну, які дзярэць з кожнага, прывезшага на рынак што небудзь прадаваць. Дык раней ня бралі, пакуль сялянін не прадасьць, а цяпер ня тое. Цяпер трэба заплаціць усё пры ўезьдзе ў мястэчка, а калі хто ня мае чым плаціць, бо ня кожны мае маркі ў хаце, то яго забіраюць на пастарунак і трымаюць аж да вечара, пакуль не сьцямнеець.
Магу зазначыць, што ў апошнія часы ў нашым мястэчку людзі вельмі цікавяцца беларускім пытаньнем.
С. І—ў.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…