Гісторыя Архівы

Напад пад Алькенікамі

Узброеная група — паводле газэты, адначасна паўстанцы і рабаўнікі з Літвы — напала на купцоў па дарозе да станцыі Алькенікі. Аднаго з нападнікаў, жыхара прыгранічнае вёскі, паліцыя затрымала.

Напад пад Алькенікамі

Надоўвячы група невядомых узброеных людзей напала на купцоў, якія ехалі з мястэчка на ст. Алькенікі. Як паведамляюць польскія газэты, гэная група людзей складалася з літвіноў і мела характар паўстанчы і разам рабунковы. Адзін з іх папаўся ў рукі паліцыі. Гэта А. Сабалеўскі, паходзячы з вёскі Пушкарня, якая знаходзіцца ў 4 вярстох ад Алькенік і 6 вёрстох ад літоўскай граніцы.

Каментары