„Rzeczpospolita“ аблічыла, што ў месяцы студні былі на Усходніх Землях 3 напады, у лютым—6, у сакавіку—12, у красавіку — 26, а ў першай палове мая—ўжо 20.
У другой палове гэтага месяца газэты адзначаюць новы вялізарны напад ў Крывічах (18 мая) і два напады ў Сьвянцянскім павеце (17 і 18 мая).
„Echo Warsz.“ апісывае дзейнасьць нейкага атамана Дулькі ў Белавежскай пушчы, які гэтымі днямі забіў лясьніка (б. польскага жаўнера) і абрабаваў у дарозе лясьнічага і яшчэ чатыры асобы. Сяляне ў Белавежы, паводле гэнае газэты, глядзяць на Дульку, як на нацыянальнага героя.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…