Мак-Дональд у адказ на інтэрпэляцыі падаў цікавыя інфармацыі ў справе ўваходу Нямеччыны ў Лігу Народаў.
Як ведама, абодва ўрады—англійскі і новы французскі—стаўляюць справу прыняцьця Нямеччыны да Лігі адным з галоўных пунктаў сваіх замежна-палітычных праграмаў,—як доказ асаблівай прыхільнасьці і ўступлівасьці адносна да Нямеччыны.
Але Нямеччына неяк не сьпяшаецца скарыстаць з дабрадзействаў Лігі. Нямеччына зусім не падала і, як відаць, ня зьбіраецца падаваць „прашэньне“ аб прыняцьці ў Лігу…
Кожнаму ясна, што ўваход Нямеччыны ў Лігу роўны поўнай згодзе яе на ўсе „дабрадзействы“ адначасна і Вэрсальскага Трактату…
У справе разаружаньня Нямеччыны англійскі прэм‘ер заявіў, што саюзьнікі гэтую справу разважаць вельмі скора…
З гэтага ясна, каму выгадней, каб Немцы ўвайшлі ў Лігу…
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…