На найбліжэйшай сэсіі Рады Лігі Народаў Францыю будзе рэпрэзентаваць ужо не п. Ганото, прыяцель Пуанкарэ, але, як даўней, пры Брыяне, Лявон Буржуа. Як кажа „Kur. Polski“, гэты „прыяцель п. Эрыо“ гатуецца да кіраваньня працай Рады Лігі, як яе старшыня, а адначасна і старшыня тэй „Камісіі Трох“, якая разглядае скаргі ў справах нацыянальных меншасьцяў—дзеля дакладу іх Радзе… Вось цяпер „найвышшы час“ пану Маршалку Сэнату, Тромпчыньскаму, высунуць для аканчальнай рэалізацыі свой шляхотны праект аб скасаваньні Трактату аб Меншасьцях…
Новы прадстаўнік Францыі ў Лізе Народаў
Замест Ганото Лігу Народаў прадстаўляць будзе Лявон Буржуа, і газэта іранічна заўважае, што цяпер маршалак Сэнату можа выступіць са сваім праектам скасаваньня трактату аб меншасьцях.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…