Апошнія газэты прынясьлі новыя весткі аб праектаванай Эрыо і Мак-Дональдам канфэрэнцыі.
Канфэрэнцыя саюзных дзяржаваў мае сабрацца 16-га ліпня. Учасьце Японіі і Амэрыкі забясьпечаны толькі ў справах, якія яны вызначаць самі. Англійскія домініі будуць мець толькі дарадчы голас. Першым пунктам павесткі будзе справа правядзеньня ў жыцьцё праграмы адшкадаваньняў камісіі экспэртаў. Нямеччына будзе запрошана, каб практычна вырашыць гэтае галоўнае пытаньне.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…