22/V адбылося ў Парыжы паседжаньне канфэрэнцы паслоў. Напярэдадні гэтага паседжаньня газэта „Матэн“ пісала: „З прычыны паднясеньня, якое выяўляе Літва, і нязломнай волі Польшчы ў справе ўтрыманьня Вільні, прызнанай ёй 3/II—1923 г., можна апасацца выпадкаў, якія могуць забурыць мір гэтых абшараў.
Паслы вялікіх дзяржаў прызнаюць неабходным хуткае ўмяшацельства ў гэтую справу“…
Канфэрэнцыя паслоў, як ведама, яшчэ ня вырашыла аканчальна гэтай справы і мае заняцца ёю ў бліжэйшыя дні, бо ведама, што Ліга Народаў толькі дараджае тое ці іншае вырашэньне падобных справаў, калі да яе зьвернуцца заінтэрасаваныя стораны.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…