Гісторыя Архівы

Пан Пуанкарэ і п. Мільеран

Пасьля выбараў у Францыі лявіца хоча прымусіць да адстаўкі і прэзыдэнта Мільерана — адмаўляючыся ад яго прапаноў аб утварэньні ўраду.

Пан Пуанкарэ і п. Мільеран

Выбары ў Францыі ня толькі ўжо фактычна звалілі Пуанкарэ, але няўхібна выклікаюць адстаўку і самога прэзыдэнта Мільерана.

Левая прэса зусім слушна піша, што, калі прэзыдэнт не захаваў у барацьбе абедзьвюх старон належнай яго вышэйшаму пасту безстароннасьці, а наадварот — рашуча стануў на бок „нацыянальнага блёку“, дык павінен адчуць на сабе ўсе пасьледзтвы паражэньня сваей стараны… Каб змусіць прэзыдэнта да адстаўкі, лявіца мае ўжыць такой тактыкі: усе кандыдаты лявіцы, якім п. Мільеран запрапануе, пад пэўнымі варункамі, ствараньне габінэту, будуць рашуча адкідаць гэтыя варункі…

Гэткім чынам п. Мільеран павінен будзе зыйсьці са сцэны, як і п. Пуанкарэ…

Каментары