Гісторыя Архівы

Парваньне і забойства сацыялістычнага пасла ў Італіі

Невядомыя асобы выкралі ў Рыме сацыяльнага дзеяча Маттэотці, а праз чатыры дні знайшлі ягонае цела. Забойцамі, як пацьвердзілася, аказаліся фашысты.

Парваньне і забойства сацыялістычнага пасла ў Італіі

10-га чэрвеня „няведамымі асобамі“ быў схоплены і вывезены на аўтамабілі пасол парляманту і палітычны сэкрэтар італьянскай сацыялістычнай партыі п. Маттэотті. Усе партыі ў Сойме пастанавілі ня збіраць парляманту, пакуль ня будзе высьнены лёс Маттэотті.

14-га чэрвеня знайшлі труп пасла, прастрэлены кулямі (больш як 20 ран, пакалоты кінжалам і пасечаны на кускі); апроч таго, нябошчык увесь пакрыты сьлядамі біцьця палкай

Як і можна было спадзявацца, забойцамі аказаліся фашысты. Арыштаваны 10 асобаў, у тым ліку колькі журналістаў з галоўным дырэктарам афіцыяльнага органу „Corriere d'Italia“, якія баяліся, што п. Маттэотті раскрые нейкую фашыстаўскую афэру.

Муссоліні заявіў у пустым Парляманце, што ён, як належыць, хаця-б і сьмерцю пакарае гэтых праступнікаў, ня гледзячы, што яны—фашысты, бо гэтае забойства—пагроза ўжо не італьянскаму сацыялізму, але італьянскаму гаспадарству…

Каментары