У Менску цяпер ёсьць 38 школ з агульным лікам вучняў 11.339 чал. З гэтага ліку поўных сямёхгодак ёсьць 17 і няпоўных—21.
Пэдагагічнага пэрсаналу ў школах Менску ў гэтым годзе таксама больш, чым у мінулым годзе: год назад тут было 451 пэдагог і 96 тэхнічных працаўнікоў, цяпер жа ёсьць 503 пэдагогі і 100 чал. тэхнічнага пэрсаналу.
Настаўнікаў па фізычнай культуры ў школах ёсьць 32 чал.
Па павету цяпер налічваецца ўсіх школ 224 з агульным лікам вучняў 13925 чал. і настаўнікаў 335 чал.
З гэтага ліку ёсьць у поўных сямёхгодках з лікам вучняў 1428 і настаўнікаў 48 ч.
Па мове, на якой вядзецца выкладаньне лекцыяў, школы складаюцца з гэткіх: 197 беларускіх (вучняў—12774 чал.), 5 польскіх, 4 жыдоўскіх.
Усе школы, за выключэньнем школ Узьдзенскай воласьці, надзелены зямлёй ад 3 да 5 дзесяцін, пры некаторых школах ёсьць таксама і сады.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…