Гісторыя Архівы

Тураў, Мазырскага пав.

У Тураўскай воласьці працуюць 17 пачатковых школ і адна сямігодка, але падручнікаў і нагляднага навучаньня ня стае. Культурна-асьветная праца ў Турава вядзецца без пляну, але ёсьць тэатар, клюб і хата-чытальня.

Тураў, Мазырскага пав.

У Тураўскай воласьці маецца 18 школ: 17 пачатковых, 1 сямёхгодка. Адна з ліку школ воласьці—Хлупінская—не працуе за звальненьнем настаўніка.

Лік вучняў у пачатковых школах—872, у сямёхгодцы—350.

Становішча сельскіх школ здавальняючае: падручнікамі школы забясьпечаны на 70 проц. (сямёхгодка ў гэтых умовах стаіць горш), сродкі нагляднага навучэньня ў школах ёсьць, хаця й не багата.

Што датычыць культурна-асьветнай працы ў месьце Турава, то такая вялася без асаблівага пляну й насіла прыпадковы характар. У Турава істнуе тэатар, клюб і хата-чытальня.

Каментары