Гісторыя Архівы

Жаданьне паляшукоў

Пінскі зьезд „вызваленцаў“ дамагаўся навучаньня мясцовых моваў, але ў польскіх школах, а аўтар пытаецца, хто будзе выкладаць беларускую, калі настаўнікі — галіцыйцы.

Жаданьне паляшукоў

У Пінску на зьезьдзе дэлегатаў ад арганізацыяў „вызваленцаў“ 5-га траўня паміж іншымі дамаганьнямі было выстаўлена дамаганьне выкладу мясцовых моваў у народных школах, але „бяз шкоды для польскае мовы, як дзяржаўнай“.

На гэтым зьезьдзе быў і галава польскае „лявіцы“, п. Тугут. Як відаць, „вызваленцы“ маняцца жаданьне беларускіх школ падмяніць дапушчэньнем выкладу ў польскіх школах беларускае мовы.

Але хто будзе яе выкладаць? Ці ня тыя самыя вучыцялі-галіцыяне, што пабеларуску — ані ў зуб?!

Каментары