Гісторыя Архівы

Зьняцьце канфіскацыі Krynicy

Суд адмяніў арышт, які віленскі камісар наклаў на дзевяты нумар беларускай часопісі. Шкоды рэдакцыі і чытачам ніхто не вернецца кампэнсаваць, а зьняцьце сталася пасьля пасольскай інтэрпэляцыі.

Зьняцьце канфіскацыі Krynicy

Арышт, наложаны Камісарам Ураду на м. Вільню, Вімбарам, на № 9 беларускае часопісі „Krynica“, зьняты судом. Як бачым, пан Камісар у сваім процібеларускім запале „перабаршчыў“, калі нават суд быў прымушаны скасаваць ягоную пастанову.

Аднак, шкоды, зробленае Рэдакцыі „Krynicy“ і чытачом гэтае газэты, ніхто вярнуць ня збіраецца….

Цікава, што канфіскацыя зьнята з № 9 „Krynicy“ пасьля інтэрпэляцыі аб гэтым беларускіх паслоў у Сойме!

Каментары