21-га чэрвеня г. г. ў Кальварыі Ерузалімскай, каля Вільні, ў пасецы К. Шалькевіча пачнуцца 8-дзённыя пчалярскія курсы, даступныя для кожнага, бо плата ўсяго 3 злоты. Абоймуць яны ўсенькую гаспадарку ў вульлі амэрыканскім з надстаўкамі (Дадана), выраб вузы, г. зн. штучных плястраў, і гадоўлю мядадайных расьлінаў.
— Пасека Шалькевіча вартая абгляду. Лад, парадак і вялікая любоў да свайго дзела кідаюцца ў вочы на кожным кроку; а курсы нашым дамарослым пчаляром могуць прынясьці вялікую карысьць і паказаць на практыцы, якую перавагу маюць вульлі амэрыканскія з надстаўкамі над усялякімі: Лявіцкага, варшаўскімі і т. д. а тымбольш над калодамі „стаякамі“ і „ляжакамі“, каторыя ўжо сьмела маглі заняць месца ў музэях старажытнасьцяў.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…