Згодна з пастановай ураду, віленскі мястовы самаўрад павінен выплаціць сёлета на ўтрыманьне паліцыі 967 тысяч злотых. Гэтая вялізарная сума (на польскія маркі гэта будзе 1740 мільярдаў 600 мільёнаў!) зусім не адпаведная багацьцю места, а зьяўляецца аднэй з праяваў „красовае“ палітыкі, якая стараецца браць чым больш грошы з няшчасных „Крэсаў“—дзеля карысьці запраўды польскіх зямель. Гэтак, места Лодзь, найвялікшы польскі прамысловы цэнтр, плаціць на паліцыю ўдвая менш за Вільню (425 тысяч злотых), хаця ў некалькі разоў багацейшы за нашу стараданную сталіцу.
Кошты ўтрыманьня паліцыі ў Вільні
Віленскі мястовы самаўрад мусіць заплаціць сёлета 967 тысяч злотых на паліцыю — нашмат болей, чым Лодзь. Па словах хронікі, гэта „красовая“ палітыка — браць грошы з небагатых „Крэсаў“.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…