5 чэрвеня 1924 г. адбудзецца ў Наваградку збор ахвяр на карысьць „Таварыства Беларускае Школы пачатковай і сярэдняй у Наваградку“. Эмблемай будзе малюнак „Васілька“ з адпаведным напісам. Збор арганізоўваецца прэзыдыумам Рады памянёнага Таварыства.
Уважаючы на цяжкае палажэньне беларускага прыватнага школьніцтва, заклікаюцца Наваградчане да гарачага ўдзелу ў зборы і да шчодрых ахвяр на разьвіцьцё беларускае школы.
Надсыланыя Т-ву ахвяры з другіх паветаў і мейсцаў будуць прыймацца з глыбокай удзячнасьцю.
Усе спачуваючыя беларускаму школьніцтву запрашаюцца адгукнуцца ў гэты дзень 5. VI. 24 г. на карысьць Т-ва Беларускае Школы ў Наваградку.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…