Гісторыя Архівы

Беларускі сход у Навагрэдчыне

На Замкавай гары пад Навагрудкам сабралася шмат народу слухаць беларускіх паслоў. Людзі трывожна глядзелі на паліцыю і шкадавалі, што няма роднай школы.

Беларускі сход у Навагрэдчыне

22 траўня сёл. г. ў Наваградку адбыўся вялізарны сход беларусаў, на якім выступалі з прамовамі беларускія паслы: Кахановіч, Рагуля і Аўсянік. Сход гэты адбыўся на Замкавай гары каля развалінаў старадаўнага замку Міндоўга. Народу было дужа многа, які з вялікай увагай слухаў мовы сваіх выбранцаў.

Настрой у людносьці, ня гледзячы на дрэннае з ёй абходжаньне польскай паліцыі і адміністрацыі, пэўны і сільны. Аднак цяжка адчуваецца недахват роднай школы, дзякуючы чаму людносьць дзічэе.

Каментары