Самалёт авіякампаніі «Перамога», які выконваў рэйс Менск — Масква, прызямліўся ва Унукава з выключаным рухавіком. Гэта быў Boeing 737-800: на вышыні каля 1.5 кілямэтра пры заходзе на пасадку ў аднаго з рухавікоў рэзка ўпалі абароты, а потым ён выключыўся сам. Пасажыры не пацярпелі.
Пра інцыдэнт першым паведаміў тэлеграм-канал SHOT. Паводле ягоных зьвестак, у кабіне пілётаў адразу спрацавала сыгналізацыя, а экіпаж падаў сыгнал тэрміновасьці Pan-Pan-Pan і працягнуў заход. Паводле апісаньня SHOT, такі сыгнал значыць няспраўнасьць, якая патрабуе неадкладнай увагі, але не стварае пагрозы жыцьцю людзей і не нясе рызыкі страты судна. Празь некалькі хвілін Boeing прызямліўся ў Маскве.
Дзяржаўныя беларускія СМІ таксама паведамляюць, што экіпаж данёс пра сытуацыю, якая патрабуе тэрміновага рэагаваньня, і ўдала пасадзіў самалёт. У авіякампаніі «Перамога» і ў аэрапорце Унукава пра інцыдэнт не паведамлялі, прычына адмовы рухавіка не названая.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…