Грамадзтва

Два самалёты з паведамленьнямі пра пагрозу выбуху прызямліліся ў раёне Варшавы

Рэйс зь Лёндана са 181 чалавекам на борце зьдзейсьніў пазаплянавую пасадку ў Модліне. Аэрапорт «Варшава-Модлін» закрылі для рэйсаў.

Два самалёты з паведамленьнямі пра пагрозу выбуху прызямліліся ў раёне Варшавы

Два самалёты, што ляцелі ў Варшаву, прызямліліся пасьля паведамленьняў пра пагрозу выбуху. Адзін ляцеў зь Лёндана, другі з Капэнгагена, іх разьвялі па розных аэрапортах.

Праз пагрозу выбуху на адным зь самалётаў закрылі аэрапорт Варшавы. На борце знаходзіліся 181 чалавек.

Гаворка пра Boeing 737 MAX, які ляцеў зь Лёндана ў аэрапорт імя Шопэна. У 11:54 па Менску на яго борце аб'явілі пра пагрозу выбуху. Рэйс выконвала авіякампанія LOT.

Экіпаж экстрана зьмяніў курс і зьдзейсьніў пазаплянавую пасадку ў Модліне замест галоўнага аэрапорту польскай сталіцы. На борце, паводле зьвестак украінскага выданьня my.ua, знаходзіліся пасажыры і члены экіпажа, усяго 181 чалавек.

Паводле паведамленьня прэс-службы, аэрапорт «Варшава-Модлін» у аўторак, 3 лістапада, закрылі для рэйсаў праз інцыдэнт з пасажырскім суднам. Паводле інфармацыі «Эўрапейскай праўды», на борце мела быць выбуховая прылада.

Аэрапорт застаецца закрытым да далейшага паведамленьня.

Каментары