Міністэрства замежных спраў Беларусі распаўсюдзіла рэкамэндацыі для грамадзянаў у сувязі з ускладненьнем абстаноўкі ў сфэры бясьпекі ў шэрагу дзяржаваў Эўропы. Ведамства раіць устрымацца ад неабавязковых паездак у Францыю, Бельгію, Італію, Гішпанію, Партугалію і Албанію.
Нагодай у МЗС назвалі рэзкае ўскладненьне ўнутрыпалітычнай абстаноўкі. Свае рэкамэндацыі ведамства аформіла як тэрміновую перасьцярогу.
Паводле інфармацыі, якая, як паведамілі ў МЗС, паступае ў ведамства, у шэрагу дзяржаваў Эўропы адзначаюцца масавыя акцыі, у тымліку з удзелам радыкальна настроеных асобаў. У афіцыйным паведамленьні удакладняецца, што гаворка ідзе і пра асобныя дзяржавы — члены Эўрапейскага зьвязу.
За вэрсіяй МЗС, абвастрэньне суправаджаецца радыкальнымі пратэстамі, самавольнымі затрыманьнямі і жорсткімі дзеяньнямі паліцыі. Беларусам настойліва раяць адмяніць або перанесьці неабавязковыя паездкі, у тым ліку ў Францыю і Італію.
Падобныя перасьцярогі беларускі МЗС выпускаў і раней. У сакавіку 2020 году ведамства настойліва рэкамэндавала выключыць паездкі за мяжу бяз асаблівай патрэбы і папярэджвала пра магчымыя цяжкасьці зь вяртаньнем. У чэрвені 2025 году беларусам раілі адмовіцца ад паездак у Іран і Ізраіль.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…