Тэхналёгіі

Гульня REPLACED студыі Sad Cat Studios прызнана лепшай у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе на прэміі CEE Game Awards

Кіберпанк-экшн атрымаў тры ўзнагароды на цырымоніі ў Познані. Студыю заснавалі ў Менску ў 2018 годзе, цяпер яна месьціцца на Кіпры.

Гульня REPLACED студыі Sad Cat Studios прызнана лепшай у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе на прэміі CEE Game Awards

Кіберпанк-экшн REPLACED ад студыі Sad Cat Studios стаў лепшай гульнёй Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы паводле вэрсіі прэміі CEE Game Awards. Усяго гульня атрымала тры ўзнагароды.

Цырымонія ўручэньня Central & Eastern European Game Awards (CEEGA) прайшла 23 кастрычніка ў Познані ў межах канфэрэнцыі Game Industry Conference, паведамляе IT-выданьне.

Sad Cat Studios заснавалі ў Менску ў 2018 годзе, цяпер студыя месьціцца на Кіпры. REPLACED стала яе дэбютнай гульнёй.

У гульні ёсьць беларуская мова.

Апрача званьня лепшай гульні рэгіёну, REPLACED адзначылі за дызайн і сюжэт. Пра тое, што гульню прызналі лепшай на CEE Game Awards, паведамляе і іншае выданьне.

Каментары