Аб тым, як польская адміністрацыя зьдзекуецца над насяленьнем, красамоўна гавораць гэткія афіцыяльныя цыфры, дадзеныя рэдакцыі газэты „Kurjer Polski“ ў міністэрстве ўнутраных спраў.
Сярод караў, наложаных на „постэрунковых“, „ст. постэрунковых“, „пшодовнікаў“ і „ст. пшодовнікаў“ у 1923 годзе за розныя правіннасьці, другое месца па сваёй лічбе займаюць кары за біцьцё. Сярод кар за біцьцё—75% прадстаўляюць кары за біцьцё ў часе „badania“ (дапросу) арыштаваных.
У суд пакіраваны 542 справы паліцэйскіх агентаў сказанае ступені, спаміж якіх 40% — гэта справы аб біцьцё.
Пададзеныя кары абыймаюць і кары, накладаныя на агентаў палітычнае паліцыі.
А сколькі такіх праступкаў асталося без ніякае кары, гэтага і падлічыць нельга!….
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…