Гісторыя Архівы

Ня ўтрымаўся

Віцэ-міністр Дуткевіч, толькі што прызначаны, падаўся ў адстаўку: калегі не дазволілі яму ачысьціць склад адміністрацыі і паліцыі. Правыя міністры на словах за санацыю, а на справе яе ніхто ня хоча.

Ня ўтрымаўся

Нядаўна назначаны новы віцэ-міністар унутр. спраў, п. Дуткевіч, не пасьпеў, як той казаў, зьмяніць кашулі на новым становішчы, як ужо падаўся ў адстаўку. Як піша „Kurjer Polski“, прычынай адстаўкі зьявілася тое, што ані другі віцэ-міністар, ані сам п. Гібнер, ані, відаць, і сам п. Грабскі не падтрымалі „санацыйных зажондзэнь“ п. Дуткевіча. Проста кажучы, не дазволілі яму зрабіць тэй генаральнай чысткі ў асабістым складзе адміністрацыі і паліцыі, якую слушна лічыў патрэбнай апошні для запраўднай санацыі…

Відаць, аб гэтай „направе стасункаў“ паны міністры чуюць патрэбу толькі гаварыць голасна… каб чулі на Захадзе… але зьмяняць штосьці напраўду ня зьбіраюцца…

Каментары