Гісторыя Архівы

Перадача англійска-французскай ноты нямецкаму ўраду

Сумесную ноту Англіі і Францыі ўручылі ў Бэрліне Штрэзэману з патрабаваньнем поўнага кантролю саюзнікаў над нямецкім узбраеньнем. У Бэрліне ходзяць чуткі, што ўрад згодзіцца на гэты кантроль.

Перадача англійска-французскай ноты нямецкаму ўраду

24-га г. м. уложаная пры спатканьні прэм‘ераў нота Англіі і Францыі была праз паслоў апошніх у Бэрліне аддадзена нямецкаму міністру загранічных спраў Штрэзэману. Як мы казалі вышэй, нота трэбуе ад нямецкага ўраду поўнага кантролю саюзнай камісіі над аружнымі сіламі Нямеччыны.

Нямецкі пасол у Парыжу Гэш — прыбыў у Бэрлін і быццам радзіць ураду прыняць дамаганьні ноты. Ведамая венская газэта падае, што нямецкі ўрад мае згадзіцца на ваенны кантроль, каб паказаць, што яму няма што хаваць ад саюзьнікаў…

Каментары