Гісторыя Архівы

Да нямецка-расейскага канфлікту

Вобыск у савецкай гандлёвай місіі ў Бэрліне ледзь не прывёў да разрыву дыпляматычных адносінаў. Нямецкае міністэрства замежных справаў пагадзілася выбачыцца, і канфлікт, відаць, хутка будзе вычарпаны.

Да нямецка-расейскага канфлікту

Нямецка-расейскі канфлікт, які выкліканы быў колькі дзён назад рэвізіяй і арыштамі ў гмаху радавай тарговай місіі, у Бэрліне, (якая павінна, нараўне з пасольствам карыстацца нятыкальнасьцю), як ведама маль не давёў абедзьве Рэспублікі да разрыву дыплёматычных зносінаў… Радавы ўрад рашуча і адразу спыніў усякія чыннасьці ўсіх установаў радавых у Нямеччыне і нямецкіх у ССРР, пакуль не атрымае здаваленьня нанесянай Саюзным Рэспублікам абразы…

Доўга цягнуў зьліквідаваньне ўсей гэтай справы нямецкі, ўзмоцняны памыснымі выбарамі, правы ўрад… Але нарэшце — байкот з боку Радаў, відаць, адчуваецца моцна: толькі што нямецкае мін. загран. спраў заявіла, што згаджаецца выразіць сажаленьне і перапрасіць Радавы ўрад за пагвалчэньне прывілеяў яго дэлегацыі.

Трэба думаць, што хутка ўвесь канфлікт будзе зьліквідаваны аканчальна.

Каментары