Нямецкі ўрад прыслаў польскаму ноту пратэсту, у якой паказывае на гвалты і шкоды, якія прычынены на Горным Шлёнску польскай палітыкай нямецкім грамадзянам. Нота просіць польскі ўрад прыняць меры, каб перасьцярагчы грознае палажэньне на Шлёнску; у праціўным разе складае ўсю адказнасьць за шкоды і крыўды на польскі ўрад.
Польскі ўрад на гэтую ноту адказаў, што ня бачыць патрэбы прынімаць якіясь надзвычайныя меры; што жыцьцё і маемасьць усіх асоб, жывучых у Польшчы, добра загварантаваны польскай Канстытуцыяй і што шлёнскія ўлады захоўваюцца „сьцісла паправу і легальна”…
Як далей разьвернецца канфлікт, няведама.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…