Кракаўская газэта „Nowy Dziennik“, падае гэткую вестку з Вільні:
На віленскім жыдоўскім магільніку зьбяшчэшчана і зруйнавана магіла Валента Патоцкага.
Многа, многа гадоў таму назад, пазнаёміўшыся ў Амстэрдаме з тальмудычным сьветам, граф Патоцкі так захапіўся ім, што прыняў жыдоўскую веру. Гэта трымалі ў сакрэце, як праступленьне, „абражаўшае“ каталіцкую веру. Аднак, тайна гэная была выкрыта, і ў 1749 годзе Патоцкага жыўцом спалілі на вогнішчы. Попел ад яго жыды выкралі і з вялікай пашанай пахавалі на сваім магільніку. Год таму назад нехта зрубіў вельмі старое дрэва, якое расло на магіле, а вось цяпер нехта невядомы збурыў і яго магілу.
Як бачым, дзікі фанатызм, які ў 1749 годзе спаліў Патоцкага (такая была тады „свабода веры“ ў Польскай Рэчыпаспалітай), аджыў у адраджонай Польшчы…
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…