Хаця і спозьніліся значна, але знайшліся ўсё-ж такі абаронцы гонару польскіх вастрогаў,—і ня толькі з саюзнай Румыніі, але і з саюзнай Францыі.
Быўшы госьць нашай Вільні на зьезьдзе польскіх юрыстаў, румынскі прафэсар Тэодорэску, сьцьвярджае, што ён аглядзеў усе 4 вастрогі Варшавы і Вільні—і нідзе ўва ўсей Эўропе ня бачыў нічога роўнага польскім вастрогам па комфорту і далікатнаму адношаньню да вязьняў!.. — Ніводзін з палітычных вязьняў ня скардзіўся яму, пану прафэсару, ні на што!..
Другі адвакат польскіх вастрогаў і адначасна — Парыжскага Апэляцыйнага Суду, п. Гарсон, таксама сябра віленскага зьезду юрыстаў і таксама аглядаўшы варшаўскія і віленскія вастрогі, піша коратка, але моцна, што польскія вастрогі—лепшыя навет за французскія!.. Можа п. Гарсон забыўся яшчэ дадаць,—французскія на акупаванай нямецкай тэрыторыі?..
А каб так абодвым панам давялося паспытаць на сябе „гасьціннасьці гэтых вастрогаў“?…
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…