Гісторыя Архівы

„Карэктная“ газэта

Віленскае „Słowo“ хваліцца ўзроўнем сваёй працы, але ў хроніцы друкуе выдуманую вестку пра план літоўскага зьезду вучыцялёў. Аўтар бачыць у гэтым спробу забараніць зьезд.

„Карэктная“ газэта

Віленская польская газэта „Słowo“ хваліцца, што яно падняло „poziom polskiej prasy wileńskiej“…

Але вось што гэтая газэта піша ў № 115 у хроніцы.

„Новыя пляны літоўцаў.

На 9-га чэрвеня ў Вільні назначаны зьезд вучыцялёў літоўскіх школаў.

На гэтым зьезьдзе мае быць апрацаваны мэмарыял да Лігі Народаў у справе пасьледаваньня польскімі ўладамі літоўскіх школаў у Віленшчыне. Адначасна сябры зьезду абвесьцяць пратэст проці бяспраўнага заняцьця Вільні польскімі войскамі. Можа „карэктны“ пан рэдактар „Słowa“ адкажа, дзе ён мог падслухаць тое, што „маюць“ апрацаваць і агаласіць 6-га чэрвеня літоўскія вучыцелі?

Ці не праз вуха „прарока“ з дэфэнзывы? Мэта гэткай „інфармацыі“ зусім ясная—забараніць зьезд.

Каментары