Гісторыя Архівы

Беларускі Пасольскі мітынг

У Слоніме адбыўся мітынг пасольскага клюбу з прамовамі Тарашкевіча, Рагулі і Валошына. Людзі цікавіліся палітыкай, а прывезеныя дэпутатамі кнігі і газэты былі раскуплены.

Беларускі Пасольскі мітынг

Адбыўся 16. VI. 24 г. у Слоніме, на якім з прамовамі выступалі Бр. Тарашкевіч, В. Рагуля і П. Валошын. Люднасьць з зацікаўленьнем слухала прамовы сваіх дэпутатаў. З пытаньняў, скіраваных да паслоў, было відаць, што люднасьць наша добра разьбіраецца ў сучаснай палітыч. сітуацыі. Зацікаўленьне усім беларускім надта значнае; кніжкі і газэты, прывезеныя дэпутатамі, былі усе раскуплены, што дало на белар. пресавы фонд 55.900.000 марак польскіх.

Памяненая сума адміністрацыяй „Сына Беларуса“ атрымана.

Каментары