Гісторыя Архівы

Інтэрпэляцыі, пададзеныя 20 мая

Клюб падаў у Сойме пяць запытаў да розных міністраў, сярод іншага пра грамадзянскія правы беларусаў, дапамогу вёсцы, пабітую вайной, і справу чыгуначніка ў Стоўбцах.

Інтэрпэляцыі, пададзеныя 20 мая

20 мая г. г. паслы з Беларускага Пасольскага Клюбу падалі ў Сойме цэлы рад інтэрпэляцыяў міністрам, а іменна:

1) п. старшыні рады міністраў у справе непрызнаваньня польскім урадам грамадзянскіх правоў беларусам—грамадзянам Польшчы, якія знаходзяцца часова за яе межамі.

2) п. міністру публічных работ у справе адмовы сялянам вёскі Клімавічы, старавескае гміны, Спонімскага пав., у дапамозе дзеля адбудовы зьнішчаных вайной гаспадарак.

3) п. міністру зямельных рэформ у справе незаконнага узлажэньня на жыхараў вёскі Дубатоўкі, Жодзіскае гміны, Сьвянцянскага пав., коштаў камасацыі.

4) п. міністру чыгунак у справе несправядлівага паступку чыгункавае ўлады з Мікалаем Каспэровічам, дарожным майстрам чыгункавае станцыі Стоўбцы.

5) п. міністру чыгунак у справе звальненьня паштовым урадам дому ў месцы Сьвіслачы, Ваўкавыскага пав.

Каментары