Гісторыя Архівы

Літоўскі культурны юбілей

Літоўцы адзначалі дваццацігодзьдзе сваёй прэсы, але на той жа час польская ўлада загадала віленскаму дзеячу, доктару Альсэйку, выехаць за межы дзяржавы ў ліпні з усёй сям'ёй.

Літоўскі культурны юбілей

8-га чэрвеня літоўскае грамадзянства сьвяткавала двадцатыя ўгодкі адваяваньня літоўскае прэсы. На жаль, для віленскіх літвіноў гэта зышлося з цяжкім ударам: польская ўлада загадала аднаму з найбольш чынных літоўскіх дзеячоў у Вільні, доктару Альсэйку, да 1-га ліпня зьліквідаваць усе свае справы, выбраць заграничны пашпарт (ведама, за грошы!) і выехаць за межы Польскае Рэспублікі з усей сям'ёй. Калі-б ён ня выехаў самахоць, дык яго прымусова вывязуць у Літву.

Вітаючы праз брацтва літоўскай прэсы з прычыны яе двадцацілетняга юбілею, шлем адначасна віленскаму літоўскаму грамадзянству, утраціўшаму энэргічнага свайго працаўніка, словы шчырага спогаду.

Каментары