Гісторыя Архівы

Міралюбства Румыніі

Румынскі прэм’ер заявіў, што яго краіна хоча нармальных адносін з Саветамі, але толькі пры ўмове прызнаньня правоў на Бесарабію. Саветы ў адказ патрабуюць там плебісцыту.

Міралюбства Румыніі

У адказ на інтэрпэляцыі, румынскі прэм‘ер заявіў у парляманце, што Румынія горача жадае міру і аднаўленьня нармальных аднасінаў з С.С.Р.Р., дамагаючыся ад апошняга „толькі прызнаньня бязпрэчных правоў Румыніі на Бэсарабію“… Як ведама, С.С.Р.Р. зусім зрокся „гістарычных правоў Расеі“ на Бэсарабію, ала зрокся зусім не на карысьць нямаючай ніякіх правоў на гэты край Румыніі, але на карысьць бязспрэчных правоў насяленьня Бэсарабіі і вялікага прынцыпу самавызначэньня народаў. Дзеля таго ССРР, стаўляе няўхільнае дамаганьне свабоднага плебісцыту ў Бэсарабіі і ад гэтага дамаганьня не адступіцца, як можна думаць з заявы кіраўніка палітыкі С.С.Р.Р.

Каментары