Гісторыя Архівы

Праграма новае большасьці ў Францыі

Пэнлевэ абвяшчае, што новая французская большасьць хоча міжнароднага разьвязаньня справы Руры і адносінаў з Саветамі, а таксама зьмяншэньня падаткаў.

Праграма новае большасьці ў Францыі

Пэнлевэ заявіў карэспандэнту „Nene Frnie Presze“, што новая большасьць у парлямэнце і новы ўрад будуць імкнуцца да міжнароднага разьвязаньня пытаньня аб Руры. Яны згодзяцца на прапазіцыі камісіі экспэртаў, і Нямеччыне будзе вернена эканамічная еднасьць, а так-жа будзе скасавана мытная граніца ў Рурскай краіне і французскі ўрад для чыгунак. Вызначыць зараз час эвакуацыі французскіх войск з Руры яшчэ нельга, бо дзеля гэтага трэба згаварыцца з другімі гаспадарствамі.

Новы ўрад маніцца зрабіць вялікія зьмены ў фінансавай гаспадарцы, скасаваўшы перад усім закон аб павялічэньні падаткаў на 20%.

Урэшце, новы ўрад будзе імкнуцца да завязаньня зносін з С.С.Р.Р. у такой форме, як гэта зрабіла Англія, значыць, бяз ніякае засьцярогі.

Каментары