Як мы падавалі ў сваім часе, новазапрошаны віцэ-міністар унутраных спраў, п. Дуткевіч, які маніўся зрабіць радыкальную „чыстку“ ў складзе дзяржаўнай адміністрацыі і паліцыі, а перад усім на „Крэсах“, дый вырашыць паводле трактатаў справу абывательства ў Польшчы, наткнуўся на рашучы адпор усяго габінэту, а перад усім п. п. Гюбнэра і Грабскага. З гэтае прычыны амаль не на другі дзень пасьля свайго назначэньня ён падаўся ў адстаўку. Але дагэтуль адстаўка п. Дуткевіча неяк вісела ў паветры. Спрытны „палітык“, п. Грабскі не хацеў з гэтага адразу рабіць шум, бо якраз абодва гэтыя лёзунгі: „рэарганізацыя“ адміністрацыі і паліцыі і „пашырэньне права абыватэльства“ (перад сэсіяй Рады Лігі Народаў…) і былі голасна абвешчаны яго ўрадам. І вось толькі цяпер, калі час неяк згладзіў уражэньне адстаўкі п. Дуткевіча, яго адстаўка п. Грабскім прынята.
Што-ж сталася з лёзунгамі „санацыі“ адміністрацыі і паліцыі і пашырэньня абыватэльства, мы ўжо добра ведаем,—Можа трэба пачакаць яшчэ сэсіі Агульнага Сабраньня Лігі—ў верасьні?!
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…