13-га гэтага месяца на Нацыянальным Сабраньні (злучанае паседжаньне Парляманту і Сэнату) новым прэзыдэнтам Францыі выбралі новаабранага старшыню Сэнату п. Думэрга.
З двух канкураваўшых кандыдатаў: Пэнлевэ і Думэрга — першы, як больш радыкальны прадстаўнік тэй-жа лявіцы, сабраў толькі 309 галасоў лявіцы; за другога, як менш „няпрыемнага“ і да таго маючага вялікшае палітычнае дазнаньне, галасавала і правіца, а таксама, як за старшыню свайго, ўвесь Сэнат, і ён атрымаў 515 галасоў.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…